Нідэрландцы за шэсць хвілін забралі перамогу ў Турцыі і дадуць бой Англіі ВІДЭА
Нідэрланды — Турцыя — 2:1.
06.07.2024 / 23:54
Фота: Antonio Calanni / AP
На чэмпіянаце Еўропы вызначыўся апошні паўфіналіст, Нідэрланды вырвалі перамогу ў Турцыі і выйшлі ў 1/2 фіналу.
Туркі першымі забілі, на 34-й хвіліне вызначыўся Айкадын, а потым не толькі мужна адбіваліся, але і часам востра контратакавалі. Той жа Арда Гюлер, як мінімум двойчы меў 95-працэнтныя шанцы.
Нідэрланды ў сярэдзіне другога тайма прадэманстравалі моцны характар. Спачатку Дэ Врэй, а потым дзякуючы аўтаголу Мюлдзюра вырвалі перамогу, выстаяўшы апошнія хвіліны перад турэцкім націскам-навалам.
У паўфінале 10 ліпеня (серада, 22:00) Нідэрланды згуляюць з Англіяй.
У першым паўфінале 9 ліпеня згуляюць Іспанія і Францыя.
{POLL#1246}
Англія па пенальці перамагла Швейцарыю і выйшла ў паўфінал Еўра-2024 ВІДЭА
Францыя па пенальці прайшла Партугалію
Іспанія выбіла Германію з хатняга чэмпіянату Еўропы на 119-й хвіліне ВІДЭА