У Беларусь прыляцелі вайскоўцы з Кітая
Пра прыбыццё ў краіну вайскоўцаў Народна-вызваленчай арміі Кітая паведаміла беларускае Міністэрства абароны.
06.07.2024 / 19:58
Фота: Ваяр
«Вайскоўцы возьмуць удзел у сумеснай антытэрарыстычнай трэніроўцы (навучанні), якая адбудзецца ў перыяд з 8 па 19 ліпеня. Сумесная трэніроўка дазволіць абмяняцца вопытам, правесці зладжванне беларускіх і кітайскіх падраздзяленняў, стварыць падмурак для далейшага развіцця беларуска-кітайскіх адносін у сферы сумеснай падрыхтоўкі войскаў», — паведаміла прэс-служба Міністэрства абароны.
Фота: Ваяр
Як паведамляе «Беларускі Гаюн», кітайскі самалёт упершыню прызямліўся на вайсковым аэрадроме «Баранавічы».
Фота: Ваяр
Мінабароны пужае правакацыямі з боку ўкраінцаў
У Беларусь зноў прыляцеў міністр абароны РФ