П'яны кіроўца ледзь не знёс слуп у Мінску
У Мінску нецвярозы кіроўца ўрэзаўся ў асвятляльную мачту, паведамілі ў прэс-службе сталічнай ДАІ.
06.07.2024 / 18:25
«Раніцай каля 07:00 паблізу дома №5 па вуліцы Ульянаўскай адбылося сур'ёзнае дарожна-транспартнае здарэнне», — гаворыцца ў паведамленні.
Паводле інфармацыі мінскай міліцыі, 21-гадовы кіроўца аўтамабіля Toyota не справіўся з кіраваннем і дапусціў наезд на асвятляльную мачту.
Паводле папярэдняй інфармацыі, два пасажыры атрымалі цялесныя пашкоджанні і былі шпіталізаваныя.
Пазней, пасля агляду кіроўцы, высветлілася, што ўзровень яго алкагольнага ап'янення склаў 1,03 праміле.
У жыхаркі Жлобіна, чый сабака сеў за руль і паехаў, забралі правы
Страшнае ДТЗ у Драгічынскім раёне: чацвёра загінулых, у тым ліку 10-гадовая дзяўчынка
Пад Лідай жудасная аварыя — «Жыгулі» разарвала, загінулі двое