У Жлобіне васьмігадовую дзяўчынку збіла электрычка

Дзіця не заўважыла цягніка.

06.07.2024 / 17:36

Фота: УУС Гомельскага аблвыканкама

Увечары 5 ліпеня васьмігадовая дзяўчынка гуляла на школьнай пляцоўцы, там яна знаходзілася без дарослых. А сёмай гадзіне вечара дзіця накіравалася дадому звыклай дарогай праз чыгуначныя шляхі.

Падышоўшы да нерэгуляванага пераходу, дзяўчынка прапусціла таварны цягнік, які набліжаўся злева, а затым выйшла на пераход. З іншага боку ў гэты момант ішла электрычка, якую дзіця не заўважыла.

Машыніст падаў гукавы сігнал, але трагедыі пазбегнуць не ўдалося. Дзяўчынка трапіла пад цягнік і загінула на месцы. 

Следчы камітэт пачаў праверку па факце гэтага няшчаснага выпадку.

У Івацэвічах пенсіянера выхапілі з-пад колаў цягніка літаральна ў апошні момант ВІДЭА

Пад Оршай легкавік сутыкнуўся з грузавым цягніком. 22-гадовы кіроўца загінуў

Цягнік у Мінску насмерць збіў жанчыну

Nashaniva.com