Агурковае марозіва — рэцэпт

Спалучэнне агурка з ківі, ананасам або сокам лайма — ледзяны прысмак, поўны смаку і пажыўных рэчываў. А таксама добры спосаб ахаладзіцца ў гарачы дзень.

07.07.2024 / 19:57

Фота: zestysouthindiankitchen.com

Як гатаваць марозіва з агурком і ківі

Каб прыгатаваць марозіва з агурком і ківі, спатрэбіцца:

Як гатаваць:

  1. Дадайце ў блендар агурок, палову лустачак ківі, ваду, сок лайма і цукар. Змяшайце да аднастайнай масы.
  2. Раскладзіце лустачкі ківі, якія засталіся, па формачках, а затым выліце ў іх сумесь ківі і агуркоў.
  3. Устаўце палачкі для марожанага. Замарозьце як мінімум на 6 гадзін (або на ноч). Перад падачай апусціцк формачкі ў цёплую ваду на 10 секунд, затым асцярожна дастаньце марозіва з формачак.

Як гатаваць марозіва з агурком і ананасам

Каб зрабіць марозіва з агурком і ананасам, спатрэбіцца:

Як гатаваць:

  1. Пакладзіце какосавае малако ў халадзільнік на ноч, каб вяршкі аддзяліліся ад вады. Адкрываем банку асцярожна, не моцна яе страсаючы. Вяршкі акуратна збіраем лыжкай, какосавую ваду пакідаем.
  2. Абіраем агуркі, наразаем дробнымі кубікамі і кладзём у міску. Дадаём кавалачкі ананасу і мёд, старанна змешваем у блендары. Выліваем масу ў формы (пакіньце трохі месцы для какосавага пласта) і змяшчаем іх прыкладна на гадзіну ў маразільную камеру.
  3. Растапіце шакалад у каструлі на вельмі слабым агні, стала памешваючы (старайцеся не награваць яго занадта моцна). Здымаем з пліты і трохі астуджаем. Дадаём какосавыя вяршкі і старанна змешваем.
  4. Дастаём з маразілкі агурковае марозіва, зверху акуратна выкладваем какосавую масу. Замарожваем яшчэ на гадзіну, каб яно стала цвёрдым. Па заканчэнні гэтага часу ўстаўляем палачкі ў марозіва і змяшчаем формы ў маразільную камеру на 3-4 гадзіны.

Сезон агуркоў: скарыстайце яго так

У Беларусі выпусцілі першае пратэінавае марозіва

Ад Pingwina да «Белага полюса». Беларуская гісторыя марозіва

Ёгуртнае марожанае з чарніцамі — для тых, хто не любіць занадта салодкія дэсерты

 

Nashaniva.com