У Мінску адмовіліся ад будаўніцтва крытага лыжнага комплексу
Крыты лыжны комплекс планавалі пабудаваць ля Свіслачы, у раёне вул. Арлоўскай недалёка ад будынка Вярхоўнага суда.
06.07.2024 / 14:12
Праект комплексу
Але інвестар не справіўся з праектам, пішуць Мінск-навіны.
Лыжнага цэнтра, дзе можна было б катацца круглы год, у Беларусі няма. Таму яшчэ ў лістападзе 2021 года гарадскія ўлады ахвотна выдзелілі інвестару зямельны ўчастак пад гэты праект.
Комплекс павінен быў быць там. Яндэкс-карта
Па праекце планавалася пабудаваць крытую лыжную трасу даўжынёй 1,35 км, трасу для сноўборда і лядовы каток. Аднак інвестар так і не змог пачаць будаўніцтва ў належны тэрмін, таму ў выніку пляцоўку ў яго забралі.
«Тэрыторыя лыжнага комплексу ўвайшла ў склад новай зялёнай зоны і будзе асвойвацца пад гэта прызначэнне. Будаўніцтва спартыўнага аб'екта там не плануецца», — пракаментаваў старшыня Камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкама Віктар Гуцько.
Музея ў Пішчалаўскім замку (экс-СІЗА на Валадарскага) не будзе