«Праз тры гадзіны пасля засялення». З 7 ліпеня беларусаў абавязалі паведамляць у міліцыю пра здачу жылля іншаземцам

У Міністэрстве ўнутраных спраў Беларусі паведамілі, што з 7 ліпеня ўступаюць у сілу змены ў закон «Аб прававым становішчы замежных грамадзян і асоб без грамадзянства». З гэтага часу юрыдычныя і фізічныя асобы, у тым ліку ІП, пры здачы памяшканняў жыхарам іншых дзяржаў абавязаныя паведамляць пра гэта ў міліцыю.

05.07.2024 / 21:19

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Анлайнер

У ведамстве патлумачылі, што з 7 ліпеня пры здачы ў арэнду жылых памяшканняў, пакояў у аграэкасядзібах, садовых домікаў і дач, а таксама бізнэс-апартаментаў уладальнікі павінны паведаміць пра замежных гасцей у найбліжэйшы аддзел міліцыі.

Зрабіць гэта неабходна не пазней, чым праз 3 гадзіны пасля засялення. Аднак даваць справаздачу ў МУС трэба не пра ўсіх замежных пастаяльцах. Пад выключэнне трапілі члены афіцыйных дэлегацый, кіраўнікі і супрацоўнікі дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульстваў, члены экіпажаў грамадзянскіх паветраных судоў міжнародных авіяліній, брыгад цягнікоў міжнародных чыгуначных зносін, кіроўцы, якія перавозяць грузы і пасажыраў у міжнародных зносінах і не толькі.

Калі ўладальнікі жылых памяшканняў не будуць паведамляць пра пастаяльцаў, то ім пагражае штраф у памеры да 20 базавых велічынь (800 беларускіх рублёў). 

Турысты на польска-беларускай мяжы сталі атрымліваць трывожныя эсэмэскі. Ці варта панікаваць?

«Цэны павышаць няма сэнсу — застанешся без турыстаў». Як аграсядзібы рыхтуюцца да новага сезона і чаго чакаюць ад яго

Мазырскія памежнікі просяць паведамляць пра іншаземцаў, таксі і дроны паблізу памежнай зоны

Nashaniva.com