«Як крыло самалёта». Беларуска паказала ў тыктоку грыбы па цане 518 рублёў за кіло

Беларуска апублікавала ў тыктоку відэа, дзе паказала цану ў гродзенскім гіпермаркеце на адзін від грыбоў: больш за 500 рублёў за кіло. Адныя каментатары назвалі кошт высокім, іншыя ж сказалі, што для такіх грыбоў цэннік нармальны, піша Telegraf.news.

05.07.2024 / 17:51

Скрыншот з відэа

«Белыя грыбы, думалі, за кілаграм — 25 рублёў, а тут, атрымліваецца, за кілаграм у нас 518. Белыя грыбы сушаныя. Карацей, такая вось галінка — 25, звар'яцець!» — падзяліўся адзін з аўтараў роліка.

У подпісе да відэа ягоная жонка ўдакладніла, што ва ўпакоўцы — сем грыбоў.

«Колькі сябе памятаю, яны ўсё жыццё каштавалі, як крыло ад самалёта», — адзначыла адна каментатарка.

Але з такой ацэнкай не ўсе пагадзіліся. Іншы юзар растлумачыў, што баравікі, напрыклад, пры сушцы губляюць парадку 90% вагі.

«На 1 кг сушаных трэба 10 кг свежых. У вядры — 3-3,5 кг, значыць, трэба 3 вядры адборных баравікоў!» — падзяліўся разлікамі ён.

«Цана нармальная», — напісала другая каментатарка.

«Вельмі танна», — падтрымаў яе трэці.

@olechkaletochko23

Как вам такая цена за белые грибы? На веточке 7 грибов

♬ оригинальный звук - Оля

Дарэчы, у сэрвісе edostavka ўпакоўка белых сушаных грыбоў вагой 30 г каштуе 15,99 рубля, а скрынка на 45 г ад іншага вытворцы — 13,99. Аднак у апошнім выпадку гэта асарці з белымі грыбамі.

Прыкладна такія ж цэны і ў сетцы Green: упакоўка вагой 30 г каштуе 16,99 рубля, а 50 г — 24,69.

«З такой цаной яна там пяцігодку ляжаць будзе». Беларусаў уразіла цана на рыбу ў мінскім супермаркеце

Камароўка, Заходні рынак, гандаль каля метро: дзе цяпер таннейшыя ягады і грыбы?

«Мядзведзь асабіста збіраў?» У Беларусі знайшлі маліну па шалёнай цане

Nashaniva.com