На мяжы з Польшчай цалкам знікла чарга з легкавікоў. Што адбываецца?

Упершыню за доўгі час на выезд з Беларусі ў Польшчу няма чаргі з легкавікоў. Здаецца, такога не было з часоў пандэміі.

05.07.2024 / 19:59

Ілюстрацыйны здымак. Фота: t.me/terespol

Велізарныя чэргі на адзіным дзейным пасажырскім пункце пропуску «Брэст» на мяжы з Польшчай апошнія часы мелі перманентны характар. У пікавыя дні на выезд з Беларусі магло стаяць па 400—500 легкавікоў.

Але пачынаючы з 4 гадзін ночы 5 ліпеня чаргі няма зусім, хоць суткамі раней было больш за 200 машын. Чарга пачала імкліва скарачацца з другой паловы дня 4 ліпеня.

Фота: скрыншот з сайта gpk.gov.by

Цікавасць да паездак у Польшчу стала спадаць пасля таго, як з’явіліся звесткі, што Польшча перастала афармляць VAT і выпускаць у Беларусь з шэрагам тавараў. 

Адбылося гэта ў сувязі з прыняццем новага пакета санкцый у дачыненні да Беларусі.

Чаму Польшча забараніла вываз тавараў фізічным асобам і якія тавары цяпер нельга правезці?

Nashaniva.com