Орбан праз Беларусь ляціць у Маскву

Брусель не даваў прэм'еру Венгрыі мандат на перамовы з Пуціным, а візіт адбываецца ў рамках двухбаковых адносін Масквы і Будапешта.

05.07.2024 / 12:15

З Будапешта ў Беларусь заляцеў самалёт. СМІ мяркуюць, што на ім Орбан ляціць у Маскву. Сам Орбан напярэдадні не пацвердзіў свой візіт у Маскву, пра які раней пісалі СМІ. Але намякнуў на нейкія «далікатныя крокі», якія могуць быць.

У эфіры радыёстанцыі Kossuth яго спыталі пра наступныя дзеянні пасля сустрэчы з Зяленскім у Кіеве, піша «Палітыка краіны».

«Паколькі гэтыя крокі маюць вельмі далікатны характар, аб іх можна будзе гаварыць толькі пасля таго, як яны адбудуцца», — сказаў прэм'ер Венгрыі.

Таксама Орбан заявіў, што Будапешт «хацеў бы падштурхнуць РФ і Украіну да заключэння міру, аднак разумее, што арганізацыяй такіх перамоваў будуць займацца буйныя дзяржавы».

Орбан прыбыў у Кіеў і паабяцаў «першыя крокі да міру» ўжо падчас візіту

Зяленскі патлумачыў, чаму не пагадзіўся на прапанову Орбана аб спыненні агню

Nashaniva.com