Іспанка расказала пра незразумелы ўчынак беларуса — вы здзівіцеся

Дзяўчына з Іспаніі схадзіла на вячэру з беларусам і здзівілася настолькі, што напісала пра гэта ў сацсетцы. Што пайшло не так?

05.07.2024 / 12:21

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

У англамоўнай сацсетцы Reddit з’явіўся пост ад 27-гадовай іспанкі, якая працуе ў міжнароднай кампаніі. Дзяўчына расказала пра карпаратыўную вячэру, дзе ў тым ліку прысутнічаў яе 35-гадовы калега з Беларусі. Яна выбрала месца каля яго і адзначыла, што мужчына быў даволі таварыскі.

Потым здарылася нешта, што вельмі здзівіла іспанку. Яна замовіла піва, і калі афіцыянт прынёс напой, ён пакінуў піва і куфаль каля дзяўчыны. Тады беларус прапанаваў наліць ёй піва, і гэта збянтэжыла іспанку. Яна спытала ў калегі, што той меў на ўвазе, беларус адказаў ёй, каб яна не хвалявалася, і хутка змяніў тэму. Пасля карпаратыву іспанка напісала пост, дзе запыталася: ці нармальная гэта сітуацыя для Беларусі?

Каментатары супакоілі дзяўчыну: гэта цалкам нармальны выпадак, і такое можна сустрэць не толькі ў Беларусі, але і па ўсёй Усходняй Еўропе. Адзін з каментатараў адзначыў, што паводзіны беларуса былі трошкі старамодныя, але ён проста спрабаваў весці сябе выхавана.

Іншы каментатар адзначыў, што беларускія мужчыны могуць ісці яшчэ далей:

«Гэта можа быць шырокім абагульненнем, але чакайце ад беларускага мужчыны, што ён будзе ставіцца да любой жанчыны з абсалютным рыцарствам. Не здзіўляйцеся, калі яны аплацяць рахунак у рэстаране, дазволяць вам сесці першай, будуць несці вашы торбы і гэтак далей».

Чаму заходнія жанчыны адмаўляюцца ад мужчын

На парадзе спецназавец зрабіў прапанову дзяўчыне-вайскоўцы. Хто яны?

У маладой беларускай спявачкі выйшаў круты містычны кліп. Над ім працавала рэжысёрка з Sony Music

Nashaniva.com