У Мінску кола праляцела скрыжаванне на чырвонае. Людзі разбягаліся ВІДЭА
Здарэнне адбылося на вуліцы Ціміразева.
04.07.2024 / 15:32
Onliner.by
Аўтамабілі стаялі перад скрыжаваннем, гарэла чырвонае. Раптам скрыжаванне па дыяганалі праехала кола, адно, само па сабе. Кола было вялікае, а хуткасць немаленькая.
Добра, што ні ў каго не патрапіла, інакш наступствы былі б сумныя, піша Onliner.by
Відэа апублікаваў карыстальнік з нікам eu8.
— Кола не дачакалася святлафора і праляцела праз скрыжаванне, — жартам адзначыў ён.
Onliner.by
Чыё кола — пытанне. У размове з карэспандэнтам Onliner відавочца выказаў здагадку, што яно магло належаць самазвалу, які стаяў на супрацьлеглым баку дарогі, ля ўезду на стаянку.
Onliner.by
— Не факт, вядома, можа быць, і на стаянцы нешта здарылася, — дадаў аўтар відэа. — Людзі разбягаліся ад яго, што было далей, мы ўжо не бачылі, аўто ў першым шэрагу перакрылі агляд.