У Літве забараніла вяшчанне анлайн-ТБ, зарэгістраванага на Сейшэлах. Кампанію падазраюць у сувязях з Беларуссю

Заблакаваныя зразу 12 каналаў.

04.07.2024 / 16:00

Трансляцыя праграм тэлевізійнай групы tavo.tv у Літве прыпыненая па рашэнні мясцовай Камісіі па радыё і тэлебачанні.

Літоўскія ўлады пасля маніторынгу ў чэрвені ўстанавілі, што тэлепраграмы групы tavo.tv ускосна кантралююцца з Беларусі, таму рэтрансляцыя або распаўсюд гэтых праграм на тэрыторыі Літвы парушае закон, піша LRT.

Камісія абавязала дзейных ТБ– і інтэрнэт-вяшчальнікаў прыпыніць распаўсюд праграм «Tavo.tv», «Tavo.tv DRAMA», «Tavo.tv ROMANCE», «Tavo.tv HORROR», «Tavo.tv KIDS», «Tavo.tv COMEDY», «Tavo.tv ACTION», «Tavo.tv FANTASTIC», «Tavo.tv FAMILY», «Tavo.tv ADVENTURE», «Tavo.tv HISTORY» и «Tavo.tv CINEMA 4K» у сувязі з пагрозай нацбяспецы.

Па законе, у Літве забаронена распаўсюджваць радыё– і тэлепраграмы арганізацый, якія фінансуюцца Расіяй і Беларуссю.

Мяркуючы па інфармацыі на сайце tavo.tv, кампанія, якая валодае анлайн-тэлебачаннем, зарэгістраваная на Сейшэльскіх астравах.

Пасля 30 гадоў працы спыніў вяшчанне першы прыватны гарадскі тэлеканал Гомеля

У Расіі заблакуюць Белсат

У тэлевізійным пакеце «Белтэлекама» запусцілі новы эратычны канал

Nashaniva.com