Страшнае ДТЗ у Драгічынскім раёне: чацвёра загінулых, у тым ліку 10-гадовая дзяўчынка

Няшчасце здарылася сёння апоўдні на 494 км аўтадарогі М-10 (мяжа РФ — Гомель — Кобрын).

04.07.2024 / 14:23

45-гадовы кіроўца аўтамабіля SsangYong выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе ў лоб сутыкнуўся з грузавым аўтамабілем Scania, паведамляе прэс-служба МУС.

Загінулі кіроўца легкавіка і тры яго пасажыры (45– і 64-гадовая жанчыны, 10-гадовая дзяўчынка).

На месцы аварыі працуюць інспектары ДАІ і следча-аператыўная група.

Nashaniva.com