У Барысаве мужчына страляў з акна з пнеўматыкі і параніў 3-гадовую дзяўчынку
Жыхарка Барысава звярнулася ў міліцыю і паведаміла, што невядомы стрэліў з пнеўматычнай зброі і параніў яе трохгадовую дачку. Куля захрасла ў назе.
04.07.2024 / 12:21
Міліцыянты праверылі жыхароў дамоў па вуліцы Лапаціна, дзе ў той момант гуляла жанчына з дзіцем.
Яны ўстанавілі, што страляў 50-гадовы мясцовы жыхар. Мужчына ўзяў пнеўматычную вінтоўку і з аконнага праёму, з яго слоў, рабіў стрэлы па дрэвах.
Заведзеная крымінальная справа за хуліганства.