Польшча ўвяла забарону на вываз многіх тавараў у Беларусь для фізічных асоб

З 4 ліпеня пачалі дзейнічаць новыя санкцыі на мяжы. Таксама польская мытня больш не прастаўляе Tax free, паведамляе тэлеграм-канал «Беларусы ў Польшчы».

04.07.2024 / 12:16

Фота: Straž graniczna

Паведамляецца, што ад сёння правяраюць вываз тэхнікі і запчастак нават на зялёным канале. Аднак можна вывозіць прадукты, лекі. Поўны спіс забароненых тавараў будзе дададзены пазней.

Тэлеграм-канал «Беларусы ў Польшчы» паведамляе, што новаўвядзенні вынікаюць з-за 14 пакета санкцый:

«Новая змена сказала. Назад у Польшчу разварочваюць. Расклад такі. Па зялёным паралельна мне людзі праязджалі з таварам. Прыязджаеш на [чырвоны] канал з ватамі, мытня правярае, што вязеш — і вяртае ў Польшчу. Ужо хвілін 15-20 па зялёным ніхто не едзе, складана сказаць, ці будуць далей з таварам прапускаць па зялёным. Я на разварот», — паведамляе адзін з чытачоў.

Nashaniva.com