На парадзе спецназавец зрабіў прапанову дзяўчыне-вайскоўцы. Хто яны?
Ролік ужо набраў у тыктоку 350 тысяч праглядаў.
03.07.2024 / 21:10
Скрыншот відэа ў тыктоку
Хлопца, які зрабіў прапанову рукі і сэрца на парадзе ў Мінску, завуць Ілля Стрэха, нарадзіўся ён у Наваполацку. У 2022 годзе скончыў Полацкае кадэцкае вучылішча. У тым жа годзе Ілля зняўся ў іміджавым відэа Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь — ён быў у форме памежніка.
Мяркуючы па яго сацыяльных сетках, Ілля марыць звязаць сваё жыццё з працай у сілавых структурах і цяпер з'яўляецца спецназаўцам. Нават на відэа з прапановай рукі і сэрца, якое відавочна планавалася як рамантычнае, ён паставіў хэштэгі #омон і #спецназ.
У адным са сваіх тыктокаў Ілля жартуе з таго, што ўсе думаюць, быццам яго бацька таксама вайсковец, а насамрэч той святар. Уладзімір Стрэха — настаяцель храма Свяціцеля Мікалая Цудатворца ў вёсцы Новы Пагост. Маці Іллі Аксана працуе цырульніцай.
Ілля Стрэха і Наталля Корбан. Фота з сацыяльных сетак Іллі
Дзяўчыну Іллі завуць Наталля Корбан, яна з Віцебска. Наталля — вайсковы медык. На прапанову Іллі стаць яго жонкай дзяўчына адказала: «Так!».
Вальфовіч пакрыўдзіўся на армянаў за адмову ад парада ў Мінску
Бясстрашная Вольга Бондарава наехала на Лукашэнку за яго выступ на парадзе
Дачцэ Качанавай прапаноўваюць схадзіць на парад — за 120 рублёў прэміі