У дэмакратаў ёсць кандыдатура, якая можа перамагчы Трампа на выбарах — вынікі сацапытання

Апытанне, праведзенае агенцтвам Reuters і кампаніяй Ipsos, паказала, хто з дэмакратаў мог бы абысці рэспубліканца Дональда Трампа ў прэзідэнцкай гонцы. І гэта толькі Мішэль Абама.

03.07.2024 / 18:40

 Мішэль Абама. Фота: AP Photo / Mary Altaffer

Былую першую лэдзі ЗША ў выпадку, калі б яна балатавалася ў прэзідэнты, падтрымалі б 50%, а Трампа — 30%. 

У выпадку вылучэння кандыдатам у прэзідэнты Камалы Харыс, яна б прайграла рэспубліканцу з вынікам 42% супраць 43%, губернатар Каліфорніі Гэвін Ньюсам — з вынікам 39% супраць 42%, паказала даследаванне.

Між тым, як піша New York Times, Байдэн яшчэ ўзважвае, ці працягваць удзельнічаць у перадвыбарнай гонцы. 

Байдэн не збіраецца здымацца з выбараў і абяцае перамогу нягледзячы на сумневы ў яго здароўі

Рэдакцыя New York Times заклікала Байдэна зняць сваю кандыдатуру з выбараў

60% амерыканцаў хочуць замяніць Байдэна ў якасці кандыдата ад дэмакратаў пасля дэбатаў

Трамп упэўнена перамог Байдэна на дэбатах

Nashaniva.com