У Ветцы паставілі залаты флагшток

У райцэнтры на Гомельшчыне да Дня незалежнасці прымеркавалі ўрачыстае адкрыццё канструкцыі з дзяржаўным сцягам краіны.

03.07.2024 / 15:02

Паставілі яе на цэнтральнай плошчы Веткі, проста за помнікам Леніну. Флагшток уяўляе сабой мачту залатога колеру, якая стаіць на масіўным пастаменце з такім жа залатым дзяржаўным гербам.

Улады райцэнтра не аб'яўлялі тэндару на ўзвядзенне флагштока. Магчыма, яго павесілі на адну з арганізацый раёна.

Nashaniva.com