МЗС: грамадзяне Беларусі не пацярпелі ў аварыі ў Турцыі

Па дапамогу пакуль ніхто не звяртаўся.

03.07.2024 / 17:02

Грамадзяне Беларусі не пацярпелі ў аварыі з аўтобусам у Турцыі.

Пра гэта заявіла МЗС са спасылкай на турэцкія праваахоўныя органы, піша БелТА.

У беларускае дыппрадстаўніцтва ў Турцыі зваротаў ад грамадзян пакуль не паступала.

Аўтобус з беларускімі і расійскімі турыстамі трапіў у сур'ёзную аварыю раніцай. Турыстаў везлі з гатэляў Аланьі ў аэрапорт, калі аўтобус урэзаўся ў бетонны слуп. Мясцовыя СМІ паведамлялі пра вялікую колькасць параненых.

Nashaniva.com