У Індыі каля сотні чалавек загінулі ў цісканіне падчас рэлігійнага сходу

Трагедыя адбылася ў вёсцы раці Бханпур, на ўскраіне якой людзі сабраліся, каб паслухаць вядомага прапаведніка Бхоле Бабу. Такія рэлігійныя сустрэчы называюцца сатсанг, піша Бі-бі-сі.

02.07.2024 / 22:03

Фота: AP Photo

Працэс апазнання ахвяр, сярод якіх шмат жанчын, а таксама дзяцей, усё яшчэ працягваецца.

Пакуль незразумела, што менавіта прывяло да цісканіны. Па словах відавочцаў, выхад быў занадта вузкім, і, калі людзі пакідалі мерапрыемства, з-за моцнай пылавой буры ўзнікла мітусня і паніка, у выніку чаго многія людзі былі затаптаныя.

Мёртвых і кантужаных удзельнікаў мерапрыемства прывозілі ў траўматалагічны цэнтр на грузавіках, мотарыкшах і нават на матацыклах. Месца ўнутры бальніцы не хапіла, і целы сталі складаць проста ля ўваходу.

На адным з ролікаў, якія з'явіліся ў сацсетках, бачная жанчына, якая плача над некалькімі нежывымі целамі ў кузаве грузавіка, на іншым — целы мужчыны і жанчыны, якія ляжаць побач.

Колькасць загінулых падчас хаджу паломнікаў ужо перавысіла 1000 чалавек

Больш за 550 паломнікаў загінулі падчас хаджу з-за нечуванай спёкі. У Меццы зараз +51°С

Пякельныя выбары ў Індыі. У Дэлі + 53°C, дзясяткі чалавек загінулі

Nashaniva.com