Лукашэнка асіплым голасам і з задышкай заявіў, што трэба прывесці да ўлады новых маладых людзей

Палітык уручыў дзяржаўныя ўзнагароды з нагоды афіцыйнага Дня незалежнасці, а блізкі да ягонай прэс-службы канал зрабіў цікавы акцэнт.

02.07.2024 / 18:02

Скрыншот відэа: Пул Первого

Аляксандр Лукашэнка выступіў перад людзьмі, якім уручыў дзяржаўныя ўзнагароды. Палітык гаварыў прыкметна асіплым голасам. Акрамя таго, у некаторыя моманты ў Лукашэнкі з'яўлялася прыкметная задышка. У такім жа стане крыху раней ён камунікаваў з новым паслом Беларусі ў Расіі.

У сваёй прамове перад кавалерамі дзяржузнагарод Лукашэнка расказаў, што ён ім зайздросціць — маўляў, у яго ж узнагарод няма. Блізкі да яго прэс-службы канал «Пул Первого» пры гэтым абраў для публікацыі відэа гэтай прамовы цікавы акцэнт.

У загаловак аўтары канала вынеслі цытату Лукашэнкі пра тое, што да ўлады пара прыводзіць маладых.

«Вы шмат чаго рабілі, каб пабудаваць нашу краіну. Мы разам з вамі прайшлі гэты найцяжэйшы шлях. Мы гэта зрабілі. Таму зробім і тое, што мы павінны зрабіць, — прывесці да ўлады, да кіраўніцтва ў краіне новых маладых людзей, якія працягнуць тыя справы, якія мы пачалі», — адзначыў Лукашэнка.

У гэты момант аператар паказаў 74-гадовага ветэрана беларускай наменклатуры Уладзіміра Сямашкі — ён ухвальна ківаў, сапраўды выглядаючы на чалавека, з якога шмат ужо не возьмеш.

Уладзімір Сямашка — трэці злева

Лукашэнка назваў спікера расійскай Дзярждумы старэйшым братам і амаль працытаваў Барадуліна

«Нікому не кажа, чый сын». Як у Пекіне вучыцца Коля Лукашэнка

Лукашэнка не паверыў Рыжанкову. Пяткевіч выглядае процівагай Крутому. А Круты — вялікая загадка

Nashaniva.com