«Мы ледзь не здохлі за адзін прыпынак». У адным з мінскіх тралейбусаў тэмпература паднялася да 40°

Жыхарка Мінска падзялілася 11-секундным ролікам у тыктоку, дзе паскардзілася на кандыцыянер, які працуе ў тралейбусе. Ці з-за неспрактыкаванасці кіроўцы, ці з-за тэхнічнага збою халоднае паветра падчас паездкі змянілася цёплым, а тэмпература ў салоне дасягнула +40°С, заўважыў Telegraf.news.

02.07.2024 / 17:40

Скрыншот з відэа

«Мы ледзь не здохлі за адзін прыпынак. Аказалася, кіроўца не холад, а цяпло ўключыла», — такімі словамі падпісала кароткі відэаролік абураная карыстальніца тыктоку.

Далей можна пабачыць, як камера перамяшчаецца на табло з тэмпературай, дзе ярка-чырвоным высвечваюцца +40°С.

Рэакцыі на гэта іншых пасажыраў не паказана.

@aleks_gerl

♬ original sound - Meaw

Многія карыстальнікі тыктоку ў каментарах дзівіліся, як такое наогул магчыма. Некаторыя выказалі здагадку, што кіроўца «ўключыў кондэр і печку на поўную». Іншыя пісалі, што ў тралейбусе «па ходу нешта зламалася ці скончылася».

«Гэта не кандыцыянер. Кіроўца печку ўключыў, каб рухавік не перагрэўся. На жаль, такое практыкуецца ў аўтобусах», — выказаў здагадку наконт таго, што адбылося, адзін мужчына.

«Я так зайшла, прабіла талон і выйшла. Ну нафіг», — падзялілася асабістым досведам у каментарах іншая жанчына.

Якія аўтобусы і тралейбусы прапануецца адмяніць пасля адкрыцця новых станцый метро КАРТА

Жыхар Гомеля ўклеіў у жаночае пасведчанне інваліда сваё фота і год катаўся ў грамадскім транспарце

Продажы аўтобусаў МАЗ у Расіі ўпалі амаль у 20 разоў

З мінскіх аўтобусаў і тралейбусаў прапалі схемы маршрутаў. Што здарылася?

Nashaniva.com