Беларускія сілавікі прыехалі затрымліваць футбольнага фаната на машыне з расійскімі нумарамі ФОТАФАКТ

ГУБАЗіК выставіў чарговае відэа, на якім ён хваліцца брутальным затрыманнем, як сцвярджаецца, футбольнага фаната за «няправільную» татуіроўку. Сама па сабе сітуацыя для сучаснай Беларусі, на жаль, дастаткова ўжо звыклая, але ў гэтай ёсць незвычайны нюанс. 

02.07.2024 / 16:58

На выстаўленым губазікаўцамі відэа добра відаць, што на сінім бусіку з сілавікамі, які пад'язджае да дома мужчыны, нумары не беларускія, а расійскія. Серыя нумара 197, якую можна заўважыць на нумары машыны — маскоўская.

Менавіта з гэтага аўтамабіля вылятаюць сілавікі з надпісамі «ОМОН» на спіне, якія кідаюцца на хлопца.

«Кадэбіст у чорных скураных пальчатках задаваў пытанні, і калі я не адказвала, пачынаў мяне душыць»

Жанчына хадзіла па Брэсце з расійскім сцягам. Але адказнасцю пагражаюць не ёй, а таму, хто гэта заўважыў

Памятаеце школьніка з «Салігорскай гульні»? Цяпер ён агітуе за Расію, хваліць ГУБАЗіК і рэкламуе дзецям казіно ды махляроў

Nashaniva.com