У Мінску прайшоў вайсковы парад дзетсадаўцаў. Ім камандаваў хлопчык у форме міліцыі на электрамабілі ФОТА

Плац-парад атрымаў назву «Нашчадкі Перамогі».

02.07.2024 / 16:19

Тут і далей фота: упраўленне адукацыі Партызанскага раёна

Дзіцячы вайсковы парад зладзілі ўлады Партызанскага раёна Мінска. У мерапрыемстве ўдзельнічалі выхаванцы дзіцячых садкоў.

Прымала парад намесніца кіраўніка адміністрацыі раёна Людміла Філіповіч. А камандаваў парадам хлопчык у міліцэйскай форме на электрамабілі.

Дзеці прадстаўлялі ўсе роды войскаў і падраздзяленняў міліцыі. Удзельнікаў апранулі ў тым ліку ў форму АМАП.

Парад атрымаў назву «Нашчадкі Перамогі» і быў прымеркаваны да 3 ліпеня.

Сёння зноў перакрыюць вуліцы Мінска з-за рэпетыцый параду

На рэпетыцыі парада ў Мінску заўважылі вагон метро на колах ВІДЭА

На 3 Ліпеня ў Мінску будуць працаваць 24 КПП і 140 назіральных пунктаў

Nashaniva.com