у Мінску адкрыўся парк імя Уга Чавеса

У Каменнай Горцы запрацаваў парк імя Уга Чавеса. У яго адкрыцці, апроч сталічных уладаў, узяў удзел пасол Венесуэлы Франклін Рамірэс Араке.

02.07.2024 / 15:43

Пасол Венесуэлы разрэзаў урачыстую чырвоную стужку.

Будаўніцтва гэтага аб'екта пачалося яшчэ ў верасні 2023 года. Тут ёсць скейт-парк з пяццю лакацыямі. У тым ліку Pump-трэк, BMX-трэк і іншыя. Парк быў створаны ў супрацоўніцтве з Федэрацыяй скейтбордынгу.

Мінскія чыноўнікі на адкрыцці. Фота: sb.by

Дарэчы, парк гэта не адзіная «венесуэльская» лакацыя ў сталіцы. У цэнтры Мінска ёсць сквер імя Сімона Балівара.

Nashaniva.com