Выйшаў на волю палітвязень Сяргей Гунь

Палітвязень цалкам адбыў пакаранне ў віцебскай калоніі № 3 і выйшаў на волю 29 чэрвеня, піша «Вясна».

02.07.2024 / 14:24

Сяргей — былы дырэктар івэнт-агенцтва Krona, мае малога сына Емяльяна. Яго затрымалі 3 чэрвеня 2022 года на лецішчы. У ІЧУ Сяргей, пратэстуючы супраць свайго зняволення, абвяшчаў сухую галадоўку.

Яго абвінавацілі паводле арт. 342 КК (групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак). У сакавіку 2023 года Магілёўскі абласны суд прызначыў палітвязню пазбаўленне волі.

Nashaniva.com