У Маладзечанскім раёне дзяцюк кідаў сякеру і малаток у сваіх сваякоў

02.07.2024 / 12:12

30-гадовы мужчына прыехаў на лецішча да родных. Не знайшоўшы заначкі, госць закаціў ім скандал, піша тэлеграм-каканал «Маладзечна Сіці»

Спачатку пад «раздачу» патрапіла маці і сястра: скандаліст кідаў у іх малаток, граблі і сякеру. Пазней мужчына пачаў выказваць пагрозы забойствам і хапаць маці за шыю.

Калі дэбашыра ўдалося супакоіць, жанчыны патэлефанавалі ў міліцыю.

У мужчыну крымінальная справа за пагрозу забойствам.

Nashaniva.com