Сёння зноў перакрыюць вуліцы Мінска з-за рэпетыцый параду

У Мінску працягваюцца рэпетыцыі параду. Рух сёння зноў будзе абмежаваны ў раёне праспекта Машэрава.

02.07.2024 / 11:35

Як паведамілі ва УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама будуць зачыненыя:

з 12:00 да 14:30 вуліцы Даўмана і Старавіленскі тракт;

з 12:30 да 14:30 участак праспекта Машэрава ад вуліцы Даўмана да праспекта Пераможцаў.

Парад жа пройдзе заўтра, 3 ліпеня, і пачнецца а 9-й раніцы.

Nashaniva.com