Краіну накрыла непагадзь ФОТА
Навальніцы з моцным дажджом і шквалістым ветрам, парывы якога дасягалі 20 м/с, сталі прычынай падзення дрэў і галін, месцамі — абрыву ліній электраперадачы.
02.07.2024 / 08:26
Залева ў Баранавічах. Фота: bar24by / Telegram
За мінулыя суткі электразабеспячэнне парушалася ў 788 населеных пунктах краіны. Паводле даных на 7.00, аднаўленчыя работы прадаўжаюцца ў 128 населеных пунктах, паведамілі ў Міністэрстве энергетыкі.
Адключэнні зафіксаваны ў Мінскай і Віцебскай абласцях. Найбольш з-за непагадзі пацярпелі Полацкі, Барысаўскі, Слуцкі, Ушацкі раёны.
Ва Ушацкім раёне моцны вецер знёс частку дома — будынак быў недабудаваны, таму абышлося без чалавечых ахвяр.
Пад моцным дажджом прайшла рэпетыцыя парада ў Мінску.
Цягнікі спазняюцца ў Мінск на дзве-тры гадзіны з-за непагадзі.
Сёння ў Беларусі таксама захоўваюцца складаныя ўмовы надворʼя: з-за моцных дажджоў абʼяўлены аранжавы ўзровень небяспекі.