Дыёгу Кошта адбіў усе тры пенальці і выцягнуў Партугалію ў чвэрцьфінал

Партугалія толькі ў серыі пасляматчавых 11-метровых зламала супраціў Славеніі.

02.07.2024 / 00:53

Antonio Calanni / AP

Асноўны і дадатковы час скончыліся 0:0, прычым на 105-й хвіліне Крышціяну Раналду не забіў пенальці.

А ў серыі пасляматчавых пенальці супергероем стаў Дыёгу Кошта, які адбіў усе тры пенальці. У партугальцаў Раналду, Бруну Фернандэш і Бернарду Сілва забілі — 3:0 

У 1/4 фіналу Партугалія ў пятніцу згуляе з Францыяй (22:00)

Раней вызначыліся дзве пары чвэрцьфіналістаў: Германія — Іспанія (пятніца, 19:00) і Англія — Швейцарыя (субота, 19:00).

У аўторак будуць згуляныя два апошнія матчы 1/8 фіналу: Румынія — Нідэрланды (19:00) і Аўстрыя — Турцыя (22:00). Пераможцы і складуць апошнюю чвэрцьфінальную пару.

Nashaniva.com