Па Варшаўскім мосце з Польшчы ў Беларусь перабег голы мужчына, рух на пару гадзін прыпыняўся

Па Варшаўскім мосце праз Буг, які размешчаны паміж Беларуссю і Польшчай, бегаў голы мужчына. Пра гэта расказалі чытачы выдання «Люстэрка».

01.07.2024 / 22:51

Голы мужчына бяжыць па Варшаўскім мосце, 1 ліпеня 2024 года. Скрыншот: відэа чытача

Інцыдэнт адбыўся ўвечары 1 ліпеня. Як расказалі відавочцы, голы мужчына пабег па Варшаўскім мосце з Польшчы ў Беларусь.

«Што з ім было далей, невядома. Некаторы час польскія памежнікі не прымалі транспарт, які ішоў з РБ», — адзначыў чытач.

Пра тое, што каля 19.00 польскі бок спыніў прыём аўтамабіляў і аўтобусаў, паведамляе і «Віртуальны Брэст». На мост маглі трапіць толькі тыя, хто рухаўся ў кірунку Беларусі.

Адзначаецца, што па стане на 21.30 рух быў цалкам адноўлены ў абодва бакі.

Афіцыйна прыпыненне руху на беларуска-польскай мяжы не каментавалі.

Штаны і трусы склаў побач: гродзенка не змагла трапіць дадому, бо перад яе кватэраю спаў голы мужчына

Міліцыя і ратавальнікі здымаюць абсалютна голага мужчыну з даху крамы ў Баранавічах ВІДЭА

Ці можна летам хадзіць па горадзе з голым торсам? Адказвае юрыст

Nashaniva.com