Пасля рэканструкцыі адкрылі новую дарогу з Мінска ў Жодзіна
Пасля рэканструкцыі адкрылі ўчастак дарогі Р-53 ад Смалявічаў да Жодзіна. Цяпер дарога туды з Мінска стала чатырохпалоснай, паведамляе Мінтранс.
01.07.2024 / 22:43
Фота: mintransbelarus
Прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка расказаў, што далей гэтую дарогу будуць працягваць ад Жодзіна да Барысава. Работы завершаць у 2026 годзе. Падчас рэканструкцыі выкарыстоўваюць даўгавечнае цэментабетоннае пакрыццё.
У 2024 годзе таксама рэканструююць участак дарогі М-3 ад Лагойска да Плешчаніц, палову ўчастка Р-46 ад Лепеля да Полацка з боку Полацка, аб'язную дарогу каля Ліды, а таксама скончаць капітальны рамонт Р-46 ад Полацка да мяжы з Расіяй.
Паводле слоў Галоўчанкі, у 2023 годзе ў краіне адрамантавалі больш за 3 тыс. кіламетраў дарог рэспубліканскага і мясцовага значэння. На 2024-ы запланавалі рамонт больш за 5 тыс. кіламетраў дарог.
Жыхар Камянца перакрыў вуліцу калючым дротам, каб паскорыць рамонт дарогі
Якія дарогі плануюць адрамантаваць у 2024 годзе
На паўтара года перакрылі на рамонт адну з рэспубліканскіх трас