Польшча працягнула спрошчаны парадак выдачы беларусам праязнога дакумента іншаземца

Ільготы цяпер будуць дзейнічаць да 31 снежня.

01.07.2024 / 22:59

Фота: ЦБС

Польскія ўлады працягнулі перыяд дзеяння спрошчанага парадку выдачы праязнога дакумента іншаземца грамадзянам Беларусі.

У 2023 годзе беларусы былі вызваленыя ад аплаты пошліны за праязны дакумент, а таксама для грамадзян Беларусі былі ўведзеныя льготныя ўмовы. Атрымаць праязны дакумент іншаземца могуць усе беларусы, у якіх ёсць ДНЖ або ПМЖ у Польшчы, і ў якіх скончыўся тэрмін дзеяння беларускага пашпарта, альбо ён быў згублены.

Пры гэтым атрымаць праязны дакумент могуць беларусы з ДНЖ незалежна ад падстаў яго атрымання — раней на такі дакумент маглі разлічваць толькі тыя, хто пераехаў у Польшчу з гуманітарных прычын і змог давесці чыноўнікам, што не мае магчымасці атрымаць новы беларускі пашпарт.

Ільготны перыяд, які мінаў 1 ліпеня, цяпер працягнуты да 31 снежня. Польскія ўлады працягваюць гэтыя правілы на паўгода ўжо другі раз запар.

З польскім праязным дакументам беларусы, якія не могуць паехаць на радзіму, маюць магчымасць падарожнічаць у краіны Шэнгенскай зоны. Акрамя таго, з ім можна атрымліваць візы для паездак у іншыя дзяржавы.

Таксама ў інструкцыі МУС Польшчы сцвярджаецца, што праязны дакумент можа лічыцца паўнавартасным пасведчаннем асобы.

Абвешчаны збор сродкаў для Цэнтра беларускай салідарнасці ў Польшчы

Беларусам даводзіцца начаваць на вуліцы, каб падацца на міжнародную абарону — хто вінаваты?

Праязны дакумент для іншаземцаў у Польшчы неўзабаве могуць выдаваць на тры гады

Nashaniva.com