У Крыме нешта моцна выбухнула пасля ўкраінскай атакі

Тэлеграм-канал «Крымский ветер» апублікаваў відэа, на якія выяўлены момант прылёту ў нейкі аб'ект, які моцна выбухае. 

01.07.2024 / 20:15

Скрыншот з відэа

Перад гэтым прадстаўнікі расійскіх акупацыйных уладаў паведамлялі, што СПА збіла 4 паветраныя цэлі над акваторыяй Чорнага мора і над горадам Балаклава.

Ёсць сведчанні пра дым, які ўздымаецца над Балаклаўскай ЦЭС. Таксама гавораць пра магчымае траплянне ў месца, дзе размешчаная расійская СПА.

Падчас атакі расіяне, як паведамляецца, стваралі дымавую завесу над Крымскім мостам, на ім спыняўся рух аўтатранспарту. 

Пентагон пра ўдары па Крыме: Калі РФ занепакоеная сваімі стратамі, няхай спыняе вайну

Больш за 140 чалавек параненыя на пляжы ў Крыме, куды прыляцелі аскепкі збітай ракеты

У Крыме ракетнымі ўдарамі знішчаныя два радары комплексаў С-300 і С-400 — Генштаб УСУ

УСУ мяняюць стратэгію, рыхтуючыся да прыбыцця F-16

Nashaniva.com