Дзмітрый Гардон атрымаў 14 гадоў калоніі ад расійскага суда — у тым ліку за зварот да беларусаў

Журналісту таксама забаранілі адміністраваць сайты.

01.07.2024 / 16:51

Дзмітрый Гардон. Фота: сацсеткі

Вядомы ўкраінскі журналіст Дзмітрый Гардон атрымаў 14 гадоў калоніі завочна. Такое рашэнне прыняў 2-гі Заходні акруговы вайсковы суд у Расіі.

Гардона судзілі за «заклікі да тэрарызму і распаўсюд ілжывай інфармацыі аб Узброеных Сілах РФ», піша ТАСС.

Прысуд уступіць у сілу альбо пасля затрымання журналіста на тэрыторыі Расіі, альбо пасля яго экстрадыцыі. Першыя тры гады ён павінен будзе правесці ў турме, астатнія 11 — у калоніі агульнага рэжыму. Таксама Гардону забаранілі адміністраваць сайты тэрмінам на тры гады.

Справа была заснаваная на некалькіх роліках Дзмітрыя Гардона — «Гардон звярнуўся да расіян і беларусаў», «Паляванне на Пуціна» і інтэрв'ю з блогерам Веранікай Белацаркоўскай. У адным з відэа журналіст заклікаў прэзідэнта ЗША Джо Байдэна нанесці ядзерны ўдар па Расіі.

Акрамя таго, у абвінаваўчым заключэнні гаворыцца, што Гардон заклікаў забіць Уладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнку.

Знатака Іллю Новікава завочна асудзілі ў Расіі на восем з паловай гадоў

Расійскія эліты вераць у поспех паўторнага ўварвання ва Украіну праз Беларусь — Зыгар

Расіяне знішчылі антычны Херсанес і паставілі на яго месцы навабуд

Nashaniva.com