У Курску таксама папярэдзілі пра дэфіцыт электрычнасці
У Курскай вобласці можа скласціся дэфіцыт электраэнергіі ў сувязі з тэхналагічнымі парушэннямі на лініі электраперадачы ў суседніх рэгіёнах, паведаміў губернатар Аляксей Смірноў.
01.07.2024 / 11:27
on-walking.com
«Энергетыкі працягваюць працаваць над ліквідацыяй аварыі. Трымаю сітуацыю на асабістым кантролі», — дадаў ён.
Гэтай раніцай аб перабоях са святлом папярэдзілі ў Белгарадскай вобласці, у энергакампаніі «Белгорадэнерга» патлумачылі сітуацыю «вонкавым уздзеяннем на энергааб'ект», не ўдакладніўшы, пра які аб'ект і ўздзеянне ідзе гаворка, піша РБК.
У Белгарадзе перабоі з электрычнасцю і вадою праз «вонкавае ўздзеянне на энергаабʼект»