Апакаліпсіс у панядзелак. Сёння ў Беларусі навальніцы, моцныя залевы і град

Прагноз надвор'я па Беларусі на першы дзень ліпеня.

01.07.2024 / 09:13

На большай частцы тэрыторыі краіны 1 ліпеня прагназуюць кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Месцамі моцныя залевы, Днём +30..+34°С, па паўднёвым усходзе месцамі да +35°С, у заходніх раёнах +24…+29°С, паведамляе Белгідрамет.

У Мінску кароткачасовы дождж (верагоднасць ападкаў 80-90%), навальніца, месцамі па горадзе моцная залева. Пры навальніцы месцамі шквалістае ўзмацненне ветру да моцнага парывістага. Днём +30..+32°С, увечары +26..+28°С.

Nashaniva.com