У Мінску ноччу спынялі метро з-за інцыдэнту з пасажырам

Інцыдэнт з пасажырам адбыўся ў 23:50 на станцыі метро «Плошча Леніна»

01.07.2024 / 08:59

Ілюстрацыйнае фота

Быў часова спынены рух цягнікоў, паведамляе мінскі метрапалітэн у сваім тэлеграм-канале.

У 23:55 было пададзена напружанне на кантактную рэйку і адноўлены рух.

Што за інцыдэнт адбыўся, метрапалітэн не паведамляе.

Nashaniva.com