У Беларусі пачнуць вакцынаваць ад коклюшу дзяцей з 6 гадоў
Пра гэта заявіла намесніца міністра аховы здароўя Святлана Нячай.
30.06.2024 / 22:50
Яна расказала ў эфіры СТБ, што бліжэйшым часам будуць зацверджаны змены ў нацыянальны каляндар прышчэпак. Будзе ўведзена вакцынацыя дзяцей ад коклюшу ў шасцігадовым узросце.
«Таму што менавіта гэтая група дзяцей фармуе ў структуры хворых найбольшую ўдзельную вагу», — патлумачыла Святлана Нячай.
За апошнія пяць месяцаў у Беларусі было зарэгістравана 1700 выпадкаў коклюшу.
Беларусаў бясплатна вакцынуюць ад яшчэ дзвюх хвароб
Хочаце менш хварэць? Эксперты назвалі кавідныя звычкі, якіх варта прытрымлівацца ўвесь час
Ці можа вакцына ад кавіду абараніць ад хваробы Альцгеймера?