Белінгем і Кейн выцягнулі Англію ў чвэрцьфінал
Англія — Славакія — 2:1.
30.06.2024 / 21:37
Белінгем злева, Кейн — справа. Фота: Ebrahim Norooz / AP
На 35-й хвіліне першага тайма забіў форвард пражскай «Славіі» Іван Шранц.
Потым Славакія ўвесь час мужна адбівалася, аднак Англія зраўняла фактычна на апошняй хвіліне асноўнага часу, прыгожым ударам праз сябе гэта зрабіў Джуд Белінгем.
А потым на 1-й хвіліне дадатковага часу Англію вывеў наперад Хары Кейн.
І ў Белінгема, і ў Кейна па два галы на Еўра-2024, больш за Англію ніхто не забіваў.
У 1/4 фіналу 6 ліпеня (19:00) Англія згуляе са зборнай Швейцарыі.
Сёння а 22-й пачнецца матч Іспанія — Грузія. Пераможца паядынку згуляе ў 1/4 фіналу 5 ліпеня (19:00) з Германіяй.
У панядзелак, 1 ліпеня, гуляюць: Францыя — Бельгія (19:00) і Партугалія — Славенія (22:00).
Італія, пераможца мінулага Еўра, цяпер вылецела ў 1/8 фіналу — 0:2 ад Швейцарыі ВІДЭА
Германія ў 1/4 фіналу. Але для немцаў усё толькі пачынаецца
Грузія — Іспанія, Францыя — Бельгія — усе пары 1/8 фіналу