Канье Уэст прыляцеў у Маскву

Рэпер прыехаў на дзень нараджэння расійскага мадэльера Гошы Рубчынскага, якому споўнілася 40 гадоў, піша «База».

30.06.2024 / 12:57

 Канье Уэст. Фота: Evan Agostini / Invision / AP

«Учора Рубчынскаму споўнілася 40 гадоў, візіт Канье можа быць звязаны з днём нараджэння сябра», — піша выданне. 

Расійскі мадэльер Гоша Рубчынскі ўзначальвае аддзел дызайну кампаніі Yeezy, якой валодае Канье Уэст. 

У маі некаторыя СМІ пісалі, што Уэст выступіць у «Лужніках» 8 чэрвеня, аднак прадстаўнікі канцэртнай пляцоўкі зняпраўдзілі гэтую інфармацыю.

Уэст апошнім часам трапіў у шэраг скандалаў: у прыватнасці, ён усхваляў Гітлера і апублікаваў у твітары пост з графічным сімвалам, які спалучае свастыку і зорку Давіда.

Nashaniva.com