60% амерыканцаў хочуць замяніць Байдэна ў якасці кандыдата ад дэмакратаў пасля дэбатаў

Сярод выбаршчыкаў-дэмакратаў 21% лічыць, што Байдэна «дакладна не варта» мяняць.

29.06.2024 / 09:50

Фота: Gerald Herbert / AP

60% рэспандэнтаў свежага апытання ў ЗША лічаць, што прэзідэнта Джо Байдэна варта «дакладна» або «імаверна» замяніць у якасці кандыдата ад Дэмакратычнай партыі пасля яго выступу на дэбатах у чацвер. Гэта было апытанне Morning Consult, апублікавана ў пятніцу для Axios, піша «Еўрапейская праўда»

Вынікі апытання 2 068 рэспандэнтаў пераклікаюцца з закуліснымі абмеркаваннямі дэмакратаў адносна перспектывы замены Байдэна на пасадзе кандыдата ў прэзідэнты ад Дэмакратычнай партыі.

Сярод выбаршчыкаў-дэмакратаў 21% лічыць, што Байдэна «дакладна не варта» замяняць, а 20% — што «хутчэй за ўсё, не варта».

Калі рэспандэнтам прапанавалі выбраць паміж Байдэнам і былым прэзідэнтам Трампам, 45% выбралі прэзідэнта, а 44% — былога прэзідэнта.

Вынікі аказаліся аналагічнымі вынікам апытання, праведзенага пасля прызнання Трампа вінаватым у 34 крымінальных злачынствах, звязаных з фальсіфікацыяй дзелавой дакументацыі.

Апытанне сведчыць пра тое, што «прэзідэнт Джо Байдэн не страціў сваіх пазіцый перад Трампам», гаворыцца ў высновах Morning Consult.

Аднак, большасць рэспандэнтаў — 57% з тых, хто глядзеў дэбаты, — сказалі, што Трамп перамог Байдэна. Сярод іх 19% дэмакратаў, 60% незалежных і 93% рэспубліканцаў. Хібнасць апытання склала +/— 2 працэнтныя пункты.

Дональд Трамп у пятніцу ўзрадаваўся дрэннаму выступу Джо Байдэна на прэзідэнцкіх дэбатах, якія прайшлі ў чацвер.

Байдэн прызнаў дрэннае выступленне на дэбатах з Трампам, але пакідаць гонку не плануе.

Амерыканскія дэмакраты абмяркоўваюць замену Байдэна з-за правальных дэбатаў з Трампам

Трамп упэўнена перамог Байдэна на дэбатах

Трамп падчас дэбатаў з Байдэнам назваў непрымальнымі ўмовы Пуціна па спыненні вайны

Падчас дэбатаў з Трампам Байдэн згадаў Беларусь

Трэці кандыдат. У Роберта Кенэдзі-малодшага ўсё больш шанцаў уключыцца ў прэзідэнцкую гонку ў ЗША

Nashaniva.com