Учора па ўсёй краіне было больш за +30°С, за адным выключэннем
Гэта быў самы спякотны дзень лета ў гэтым годзе.
29.06.2024 / 08:23
nadvorie
Толькі ў Навагрудку было «ўсяго» +29,2°С.
У Мінску было +31,4°С, у Брэсце +32,5°С, у Гродне +31,9°С, у раёне памежнага пераходу «Каменны Лог» на літоўскай мяжы +32,5°С.
Нават на поўначы Беларусі, ля мяжы са Пскоўскай вобласцю, +31,9°С.
А што сёння?
На большай частцы тэрыторыі краіны кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Максімальная тэмпература +26..+29°С, па ўсходняй палове +30..+33°С.
У Мінску кароткачасовы дождж (верагоднасць ападкаў 70-80%), магчыма навальніца. Раніцай +22..+24°С, днём +27..+29°С, увечары +23..+25°С.
pogoda.by