Расія атакавала авіябомбамі Нью-Ёрк на Данеччыне

Расійскія войскі 28 чэрвеня скінулі некалькі кіраваных авіябомбаў на пасёлак Нью-Ёрк у Данецкай вобласці, у выніку чаго загінулі чатыры мірныя жыхары. Пра гэта паведаміў Офіс Генеральнага пракурора Украіны.

28.06.2024 / 20:31

Фота з сацыяльных сетак

«Адзін са снарадаў трапіў па шматкватэрнай забудове — у выніку разбурэння падʼезда 5-павярховага дома загінулі чацвёра цывільных. Атрымалі цялесныя пашкоджанні 39-гадовая жанчына і яе 8-гадовая дачка. З мінна-выбуховымі траўмамі, ударамі і кантузіямі яны дастаўленыя ў медычную ўстанову. Стан дзіцяці ацэньваецца як цяжкі. Таксама паранены мужчына ў прыватным сектары», — гаворыцца ў паведамленні ведамства.

Таксама пашкоджаныя прыватныя хатнія гаспадаркі і шматкватэрныя дамы. Канчатковая колькасць пацярпелых высвятляецца.

Расійская ракета трапіла ў шматпавярховік у Дняпры

Расійскія эліты вераць у поспех паўторнага ўварвання ва Украіну праз Беларусь 

Расіяне ўдарылі ракетамі па Пакроўску на Данеччыне, як мінімум чацвёра загінулых

Nashaniva.com