Сёння ў Мінску адкрыюць праспект Свету

Ён будзе галоўнай артэрыяй раёна «Мінск-Свет».

28.06.2024 / 08:10

Дом «Хваля». Фота: Promir.by

28 чэрвеня ў Мінску адкрыюць рух на праспекце Свету (проспект Мира), які размешчаны на тэрыторыі комплексу «Мінск-Свет». Пра гэта паведамляе сталічная Дзяржаўтаінспекцыя.

Праспект Свету праходзіць каля дома «Хваля» на тэрыторыі комплексу «Мінск-Свету», а таксама гандлёвага цэнтра «Авія мол», які рыхтуецца да адкрыцця, і станцыі метро» Аэрадромная», якую таксама неўзабаве павінны адкрыць.

Рух адкрыюць на ўчастку праспекта Свету ад вуліцы Ігара Лучанка да вуліцы Аэрадромнай у абодвух напрамках.

Яндэкс-карты

Як удакладнілі ў ДАІ, гэта звязана з завяршэннем будаўніцтва.

У Дзяржаўтаінспекцыі таксама ўдакладнілі, што адкрыццё руху зробіць магчымым прамы праезд на ўчастку праспекта Свету ад вуліцы Кіжаватава да вуліцы Аэрадромнай.

Самы высокі будынак Мінска дасягнуў 42 паверха

У Мінску адкрыўся прадуктовы супермаркет без касіраў

У Мінск-Свеце знялі на ВІДЭА нейкага загадкавага звярка

Nashaniva.com