Рутэнка: З тэнісістак на Алімпіяду едзе толькі Азаранка

Арына Сабаленка ў Парыж не едзе.

28.06.2024 / 07:42

Фота: Alberto Pecalli / AP

Старшыня Беларускай тэніснай федэрацыі Сяргей Рутэнка пацвердзіў, што трэцяя ракетка свету Арына Сабаленка не возьме ўдзелу ў Алімпійскіх гульнях у Парыжы. Зборную Беларусі па тэнісе на Алімпіядзе прадставіць Вікторыя Азаранка, піша Прессбол.

У чацвер на афіцыйным сайце Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК) быў апублікаваны спіс спартсменаў, якія атрымалі нейтральны статус для ўдзелу ў гульнях‑2024. У спіс увайшлі Сабаленка і Азаранка.

— Спіс бачылі, ад нас на сёння едзе толькі Віка Азаранка, Сабаленка не едзе, — сказаў Рутэнка «Матч ТВ».

Вікторыя Азаранка на Алімпіядзе ў Лондане выйграла золата ў міксце з Максімам Мірным і бронзу ў індывідуальным разрадзе.

У лютым 2022 МАК рэкамендаваў спартовым федэрацыям не дапускаць расіянаў і беларусаў да ўдзелу ў міжнародных турнірах. Пазней рэкамендацыі былі змякчаныя, а ў снежні 2023‑га кіраўнік МАК Томас Бах заявіў, што арганізацыя дапусціць расійскіх і беларускіх спартоўцаў, якія паспяхова прайшлі адбор, да летніх гульняў‑2024 у індывідуальным нейтральным статусе. Атлеты змогуць выступаць у Парыжы без сцяга, гімна і іншых нацыянальных сімвалаў.

Алімпійскія гульні пройдуць з 26 ліпеня па 11 жніўня. Тэнісны турнір пройдзе на грунтавых кортах.

Арына Сабаленка прапусціць Алімпіяду ў Парыжы

Чаму Арына Сабаленка адмовілася выступіць на Алімпіядзе ў Парыжы?

Сабаленка знялася з турніру ў Берліне з-за праблем са здароўем

Жонка новага бойфрэнда Арыны Сабаленкі падала на развод

Арына Сабаленка спрагназавала, хто стане чэмпіёнам Еўропы па футболе

Nashaniva.com