У Пакістан прыйшла вялікая спёка: забітыя бальніцы, сотні памерлых

Тысячы чалавек трапілі ў бальніцы і некалькі сотняў памерлі ў выніку спякоты ў Пакістане. Асабліва шмат пацярпелых у Карачы, найбуйнейшым горадзе краіны, піша Руская служба Бі-бі-сі.

27.06.2024 / 20:34

Фота: AP Photo/Fareed Khan

Тэмпература паветра ў пакістанскім горадзе Карачы перавысіла 40°C, але з-за высокай вільготнасці спякота адчувалася як 49-50°C. Як правіла, штодня ў гарадскі морг Карачы паступаюць ад 30 да 40 целаў, але за апошнія шэсць дзён іх колькасць вырасла да 568, з іх 141 было сабрана толькі ў аўторак.

Фэйсал Эдхі, кіраўнік Фонду Эдхі, які кіруе найбуйнейшай у краіне службай хуткай дапамогі, заявіў, што ў пачатку тыдня іхнія машыны даставілі ў моргі дзясяткі целаў ахвяр цеплавога ўдару. Ён таксама адзначыў, што «большасць з іх былі з бедных раёнаў горада».

«Мы вымушаныя трымаць па тры целы на адной паліцы. Нам таксама прыйшлося тэрмінова пахаваць 22 незапатрабаваныя целы, пратрымаўшы іх значна менш, чым звычайна, каб вызваліць месца. І з недахопам месцаў сутыкаюцца ўсе моргі горада, нават пры мячэцях і жалобных залах», — расказвае Фэйсах Эхдзі.

Пакуль яшчэ нельга з упэўненасцю сказаць, што людзі памерлі менавіта ад цеплавога ўдару, але высокія тэмпературы, безумоўна, былі адной з прычын смерцяў.

Спёка вяртаецца. Будзе да +29°С

У Грэцыі з-за рэкорднай спёкі зачынілі школы і доступ у Акропаль

Пякельныя выбары ў Індыі. У Дэлі + 53°C, дзясяткі чалавек загінулі

Nashaniva.com