Павышаюць заробкі работнікам сацыяльнага абслугоўвання

Міністэрства працы з 1 ліпеня на 25% павялічыла надбаўкі за працу ў сферы сацыяльнага абслугоўвання. У выніку вырастуць заробкі некаторых медыцынскіх і сацыяльных работнікаў. Як паведамілі ў міністэрстве, іх сярэдні заробак павысіцца прыкладна на 63 рублі. 

27.06.2024 / 16:43

Так, сацыяльным работнікам, сядзелкам, малодшым медыцынскім сёстрам па догляду за хворымі, няням, санітаркам, сёстрам-гаспадыням і кухарам надбаўка павышаная з 90 да 115%.

Надбаўкі за працу ў сацыяльнай сферы таксама павышаныя прыбіральшчыкам і дворнікам — з 45 да 70%.

У Мінпрацы паведамілі, што за пяць месяцаў бягучага года сярэднямесячная зарплата ў сферы сацыяльнага абслугоўвання склала 1226,3 рубля. 

У бюджэтнікаў сярэдні заробак «чыстымі» недацягвае да 500 даляраў

Сярэдні заробак за май вырас на 37 рублёў

Улады знайшлі, як заахвоціць пенсіянераў працаваць

Nashaniva.com