Вядомы беларускі завод прадае будынак. Цана — астранамічная

Але пакупнік у падарунак ён атрымае ў падарунак групу дрэў. 

27.06.2024 / 15:17

На аўкцыённай пляцоўцы «ІПМ-Таргі» з'явіўся цікавы лот. Вядомы беларускі завод БАТЭ прадае адміністрацыйны будынак.. Звычайна такія называюць заводаўпраўленнем, піша Blizko.by.

ААТ «Барысаўскі завод аўтатрактарнага электраабсталявання «Кіроўная кампанія холдынгу «Аўтакампаненты» (гэта поўная назва прадпрыемства) выставіла на продаж у Барысаве на вуліцы Даўмана адміністрацыйны корпус «Б».

Яго агульная плошча — 5.430 квадратных метраў, ён сам чатырохпавярховы, але ёсць яшчэ падземны паверх, а таксама прыбудова, пешаходныя дарожкі і нейкая падпорная сценка.

Частка плошчаў, у суме каля 330 квадратных метраў, арандуецца дзвюма кампаніямі. Затое разам з купляй будынка пераможца аўкцыёну атрымае хвою звычайную, елку шызую, ліпу звычайную і некалькі штук ядлоўца звычайнага.

Пачатковы кошт лота складае 2.527.164 рубля. Крок аўкцыёну-5% ад бягучай сумы.

Плюс пераможца таргоў павінен будзе выплаціць 500 рублёў выдаткаў, 1.300 рублёў выдаткаў прадаўца на правядзенне ацэнкі, 277 рублёў выдаткаў па публікацыі паведамлення ў газеце і 0,2% ад продажнай цаны як ўзнагароджанне арганізатару таргоў.

Такім чынам, пакупнік заплаціць за будынак мінімум 2.660.906 рублёў, або прыкладна 838.873 даляры.

Аўкцыён адбудзецца 17 ліпеня а 10:00.

Улады выставілі на аўкцыён зямельны ўчастак Бабарыкі на беразе вадасховішча Вяча

Старадаўні бровар у Гродзенскай вобласці прадалі на аўкцыёне за рэкордную суму

У Гродне за 120 рублёў прадаюць цэлы штаб. Але ёсць нюансы

У Чачэрску зноў спрабуюць прадаць за бесцань старадаўнюю сядзібу

Стрыжак у дзень народзінаў арганізаваў дабрачынны аўкцыён. Адзін з лотаў вельмі незвычайны

Nashaniva.com